сіраваныя сваім бацькам, здымалі шапкі перад карэтай пана і крычалі ў панскія спіны „дзень добры…“
Назаўтра зноў ціха. Ніхто з Левіных не хваліцца, што ўначы ў іхняй хаце былі немцы. Усе бачылі праз вокны як праехалі ўночы вуліцай „тры казакі з пікамі“. Салдатка Гануля заўважыла, як яны спыніліся каля шоламавай хаты і паілі коняй.
Яшчэ дзень праходзіць у трывожным чаканні. А ў поўдні паказваецца войска. На гэты раз сапраўднае: абоз, лёгкая артылерыя, пяхота і коннікі. Многія з каганецкіх нават у бліндажы палезлі.
Каганецкія ашаломлены такой неспадзеўкай. Войска тут не спыняецца, з тракта накіроўваецца праз новы мост у маёнтак Манілоўскага.
— І хто-ж гэта мог падумаць, што так хутка немцы зоймуць Каганцы, — дзівіцца стары Бенцыян. — Ні адна кропля крыві не пралілася. Ні адзін стрэл. Ёсць яшчэ бог!
Каганецкія выходзяць з бліндажоў, жартуюць, смяюцца. Бацька Левіна паглядае на ўсіх патаемна: нешта цікавае знае ды сказаць не хоча. А маці Іры, прапахшая селядцамі і газай, высоўваецца на вуліцу з навіною:
— Мы ўжо немцы!
Местачкоўцы рады, што жывы і цэлы, што для іх вайна ўжо скончана. Ніхто з іх не сумняваецца, што немцы забралі гэту ваколіцу назаўсёды. Маці