Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/196

Гэта старонка не была вычытаная

І завуць таго — Генрых, і прозвішча яго — Розенкранц. Лейба Кантаровіч расчулены і частуе яго, як сваяка, кашэрным абедам…

Пры абедзе выяўляецца, што Генрых Розенкранц ведае польскую мову — два яўрэі пачынаюць адзін аднаго разумець.

— Яўрэй нідзе не прападзе. У любой бядзе сваіх знойдзе, — радуецца Лейба Кантаровіч.

Тут радасць яго зацямраецца: на вайне і яўрэй яўрэя забівае. Стары ўяўляе сабе, як адзін яўрэй утыкае другому яўрэю штык у грудзі, а другі — першаму, і абодва паміраюць з малітвай „Шэма Ісроэйль“. Адзін памірае за цара Мікалая, другі — за кайзера Вільгельма. З боку малітвы Лейбу чуліць хараство такой смерці, а з боку салдацкіх штыкоў яго палохае трагізм: „брат брата забівае“. У адзін і той самы час кожны з гэтых братоў з‘яўляецца і Каінам і Авелем… Калі ў гандлі яўрэй яўрэя абманвае, дык гандаль зусім іншая рэч, але вось тут… І стары кніжнік не разумее некаторых з божых дзеяў на зямлі. Каб асвежыць сваю галаву, ён нюхае тытун і чыхае з апетытам да слёз.

Генрых Розенкранц глядзіць на справу проста. Усё гэта залежыць ад падданства. Гэтак-жа ўзаемна забіваюць і немец — немца, паляк — паляка, француз — француза. Падданства — гэта ўсё. Вайна не ведае ні крэўнасці, ні літасці. Забойства на вайне — палітыка падданства.

Стары кніжнік не задаволены тлумачэннем. Усю ноч ён будзе шукаць у кнігах, старых і пажоў-