Старонка:Набліжэнне (1935).pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

джаныя вочы, залацістая барада. У кожным яго руху страх і асцярожнасць, недаверлівасць і клапатлівасць. Сумнаватыя і настарожаныя вочы пранізваюць, сочаць, ці перад ім не вораг, не здраднік, што палюе на „зайцоў“. Як толькі Левін на яго зірне — той у адказ так утаропіцца, аж Левіну прыкра. Гарэлік прымае ўдзел у гандлях Кантаровіча. Ён дае на гэта шмат грошай і, як кажа Шыман Кантаровіч: „грошы ў гешэфтах — усе!“ Шыман Кантаровіч даў яму мянушку: „ціхі анёл“.

Другі „заяц“ — Сакалоўскі, сын тутэйшага багатага селяніна, спульніка Кантаровіча. У яго тоўстыя, саламянага колеру вусы і прыжмураныя невыразныя вочы. У яго вясёлы выгляд чалавека, што заўсёды святкуе, заўсёды гатоў гаварыць вясёлыя анекдоты, але стрымліваецца і маўчыць. Ён любіць заглядаць у чужыя карты.

Трэці „заяц“ — Шагал, настаўнік з Смаргоні. Брат гаспадыні. Цяпер ён вучыць дзяцей Кантаровіча. Нізкі з вільготнымі чорнымі вачыма. Яго матавы твар абрамлены чорнай, як аксаміт, і круглай барадой. На галаве ружовая лысінка. Ён з ледзь замаскаванай грэблівасцю пазірае на гульцоў. Кожную хвіліну здаецца, што вось кіне карты, узнімецца з месца, выйдзе з гэтага пакоя, злосна стукне дзвярмі ды ніколі сюды не вернецца. Аднак нешта яго тут трымае і не дазваляе гэтага рабіць. Ён чымсьці вызначаецца з групы карцёжнікаў. Левін прыкмячае ў яго вачах зняважлівасць да вакольных, аддаленасць ад іх. Калі-ні-калі на адзін