Старонка:Наддзьвіньне (1926).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

Шляхам выездаў і пісьмовай сувязі Полацкая філія разгарнула сваю працу шырэй.

Па райёнах пачалі арганізоўвацца гурткі. Пад кіраваньнем Полацкай філіі яны пачалі працаваць над вывучэньнем беларускай літаратуры і над выхаваньнсм тых творчых самародкаў, якія зьявіліся ў гэтых гургкох.

На сягоньняшні дзень такіх гурткоў — 3 — у Валынцох, Ветрыне, Расонах і заложаны пачатак да арганізацьі такіх гурткоў у іншых райёнах.

Гэтыя гурткі на сягоньняшні дзень яднаюць да 40 ча-. моладзі, жадаючай вывучаць беларускую літаратуру і працаваць на культурным фронце. Сярод іх выхоўваюцца і будучыя паэты пісьменьнікі, творчасьць якіх змяшчаецца ў гэтым зборніку.

Працуючы над сваім літаратурным выхаваньнем «Маладняк» Полаччыны пачау рэалізаваць сваю творчасьць праз выданьне літаратурных старонак пры газэце і друкаваньне асобных твораў у ёй-жа, і нарэшце, праз выданьне літаратурнага дадатку пры газэце.

Маладняк Полаччыны сваёю творчасьцю нясе ў працоўныя гушчы сваю радасную маладую песьню, пазбаўленую бурапены мінулага, авеяную сучаснымі імкненьнямі рабочых і сялян Савецкай Беларусі, да будаваньня сацыялізму.

Так з творчасьці паасобных філій, і паасобных сябраў «Маладняка», складаецца беларуская пралетарская літаратура, нацьянальная па форме, якая магучым патокам увальлецца ў русло агульна-чалавеччай літаратуры.

М. Грашчанка.