Старонка:Наддзьвіньне (1926).pdf/119

Гэта старонка не была вычытаная
С. МІЛЕВІЧ.

Выйдзем, выйдзем на пакосы!..

Гэй! рыхтуйце хлопцы косы!
Надыходзіць ўжо пара
Выйсьці з імі на пакосы
Калі ўзыйдзе ў рань зара.

На лугі травы шаўковай
Выхадзі малы і стары!
Хай пакрые звон сталёвы
Беларускія абшары!

Над палямі, над лясамі
Хай зазвоніць працы звон.
Мы будуем сабе самі
Будаўніцтва новых дзён…

Пад напевы песень звонкіх
Будзе праца нам лягчэй:
Хай ўсьміхаецца старонка
Сіньню — просіньню вачэй.

А калі памкнецца вораг —
Возьмем мы стальныя косы,
Станем, станем на дазоры,
Як сягоньня на пракосах!

20 — VI — 26 г., м. Ветрана.