Старонка:Наддзьвіньне (1926).pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

— Сёньня.

— І завошта?

Скарына прыкра паморшчыўся. Урэшце, адказаў.

— Вар‘ят! Ці-ж я ведаю, ці пазычаў мой пакойны брат у яго грошы, ці не, а ён чамусьці ка мне чэпіцца: «аддай», шляхецтвам сваім выносіцца недарэчным, а «доктар лекарскіх навук», дык гэта яму нішто!.. Я сваім розумам і цярплівасьцю дабіўся «доктара лекарскіх навук»… Ну і паказаў я яму яго шляхецтва!

— Няўжо так узялі і выгналі?

— Што-ж мне з ім валаводзіцца? Узяў да пратурыў! Мяне ўвесь Захад ведае!.. А хто ён? Крывапійца!

Дзеля чаго яны цяпер слыхі такія разносяць, што быццам маскоўцы на нас вайною зьбіраюцца? Гэта ўсё запужваюць…

Вуніі хочуць. Гэта знамянуець, да сваіх рук нас хочуць прыбраць і… ужо, па крысе, прыбіраюць!...

— Ня можа гэтага быць?!

— Яно так ёсьць. Толькі шмат хто гэтага ня бачыць, а шмат хто бачыць, ды толькі радуецца гэтаму…

— Хто-ж няволі будзе рад? — наіўна зьдзівіўся Даніла.

— Гэтай няволі радуюцца нашы багатыры, паны, бо польскае панаваньне нясе з сабою няволю толькі для сялянства, яно нясе з сабою для сялянства паншчыну, яно заставіць яго на сябе дарэмна працаваць. Вось таму і хінуцца нашы паны да польскіх паноў, вось таму яны і мовы роднае зракаюцца, звычаяў, ды сваіх дзяцей пасылаюць для навучаньня ў польскія школы… Здраднікі!..

— І народ маўчыць?

— Што-ж народу рабіць?.. З аднаго боку маскоўцы паляць нашы сёлы і гарады, а з другога боку — і палякі кожную часіну гатовы рынуцца гэта-ж чыніць… Пятля на шыю накінута ды зацягваецца павольна… Палякі гэта бачаць ды выкарыстоўваюць, насядаюць з вуніяй.

Даніла нэрвова ўсхапіўся з крэсла і шпарка пачаў хадзіць па пакоі. Цераз некалькі хвілін суровы і сумны спыніўся супроць Скарыны.

— Няўжо-ж наша дзяржава прападзе, народ загіне?!.. Доктар, вы-ж вучоны чалавек, скажэце?!..

— Omnia mutantur — усё перамяняецца, — казалі калісьці рымляне — адказаў ціха і паважна Скарына — усё можа быць… Можа здарыцца так, што народ і ня вытрымае прыціску, памрэ, закоціцца, як сонейка за лес…

— Ня быць гэтаму, доктар!.. — ускіпяціўся Даніла, бліснуўшы чорнымі зранкамі, — мы народ абаронім, хоць бы за