Старонка:Наддзьвіньне (1926).pdf/34

Гэта старонка была вычытаная

ўноў за працу, — што за мажлівасьць палепшыць нашу справу у вас знайшлася?

— Мажлівасьць ёсьць, — адказаў Скарына, — і мажлівасьць дужа цікавая!

І ён рассказаў Данілу аб сваім наведваньні ў кляштар і гутарцы з ігуменам.

— І што з гэтага выйдзе? — спытаўся Даніла, калі Скарына скончыў апавядаць.

— Покуль-што нічога асаблівага, але трэба спадзявацца, ва ўсякім разе хоць разварушыў іх крыху, прымусіў страхнуцца ад пылу, абудзіцца ад сну… Ах, а багацьці якія там, у гэтым кляштары!.. каб нам хоць дзесятую долю гэтага!..

— О, го-го!

— На днях трэба ўноў зайсьці ў кляштар, — працягваў далей Скарына, — ігумен абяцаўся парадзіцца з сваімі старэйшымі манахамі.

— Тады мы зажылі-б!…

— Так.

Падышоў бурмістр.

— Аб чым вы тут талкуеце?...

Скарына адказаў.

— Але вы, доктар, бяз працы напэўна, ня можаце жыць, як рыба без вады? — поўжартаўліва заўважыў бурмістр, — ну, але хоць бы адну хвілінку пагулялі?…

— Покуль жывы — трэба працаваць, а адпачнем, як памром.

— Так-то так, але…

— А мне нешта ня верыцца, што нам ігумен можа дапамагчы? — раптам усумніўся Даніла.

— Чаму-ж? — спытаўся бурмістр.

— Я ігумена Троіцкага кляштару ведаю. Гэта фанатык сваёй справы і, апрача таго, надзвычайна вузкі чалавек па сваёй натуры… Малая з яго карысьць будзе!

— Я таксама, па праўдзе сказаць, крыху сумляваюся, — агадзіўся бурмістр.

— Бачыце, я на справу гляджу іначай, — заўважыў Скарына, — я думаю ўсё-ж, што мне ўдасца ігумена ўламаць… Нам самае галоўнае зрабіць хоць з адзін зварот грошай, а тады мы нажывём і свае ўласныя і духаўнікоў розных і знаць не захочам.

Падумайце: ня людзі, а непаразуменьне нейкае; мы бяромся дапамагаць ім адукоўваць людзей і ў гэты момант трэба амаль-што на каленках вымальваць у іх грашы медныя! «Вы, кажа, доктар, дык ня маеце права ўмешвацца ў адукацыйныя