Старонка:Наддзьвіньне (1926).pdf/39

Гэта старонка не была вычытаная

якаясь, даўно забытая, але калісьці балючая, ледзь-ледзь ня прыпомнілася але бясьсьледна зьнікла невядома куды, як праскаўзнуўшаяся зорка на чорным небасхіле.

Напружана стараўся прыпамятаваць Доўга сядзеў і мучыўся. Але ўспамін, урэшце, сам сабою прышоў, неяк раптам, нечакана.

— Гэта цень якаясьці чорная была мільгатнулася непадалёку ад мяне, — думаў ён, — калі я выходзіў сёньня ад Бабіча… Цень палахлівая, чорная… Дык штож-тут такое?.. Мо‘ проста цікавы хто у вакно стараўся паглядзець?.. Мо‘ ляхі?..

Раптам да слыха Скарыны данёсься якійсьці нязвычайны шум і гуд, якія момант-ад-моманту ўсё больш і больш узмацняліся.

Скарына мэханічна узьняўся з крэсла і падышоў да вакна, але нэрвова адхіснуўся назад, нібы яго знадворку хто ў грудзі штурхануў, і схапіўся рукамі за голаў.


V.

Позна, амаль да самай поўначы, блішчаў, у ваднэй з акраінных брудных карчомак Вільні, цьмяны сьвет.

Хваравітым, брудна-чырвоным аганьком гарэла на сьцяне старая лямпа бяз шкла.

Па сьценах, па дзьвярах і па аблупленай і падрапанай печцы сумнымі і палахліва-дрыжачымі ценямі сьвет бегаў, марнеў і, урэшце, бясьсьледна стушоўваўся на чорных шыбах акон.

Шум карчмы ўжо даўно спыніўся. Хто быў — паехаў, хто прыбыў — спаць лёг — па лаўках, на падлозе.

Толькі ў адным далёкім і цёмным куточку яшчэ сядзела два мужчыны і аб чымсьці ціха гутарылі.

Адзін з іх — пан Кубінскі (што Скарына на днях выгнаў з сваёй хаты) пахвілінна падліваў у чаркі сабе і свайму суседу Грыгору (царкоўны стараста) і мэханічна выпіваў. Грыгор усе сілы напружваў, каб не застацца. Пілі і закусвалі бяс конца, быццам у якуюсь процьму саджалі ўсё гэта.

— Вы думаеце, што ўсё гэта жартачкі? — патаёмна шаптаў Грыгор, — не, гэта справа цяжкая!.. я перакананы ў тым, што я выканаю толькі боскую волю.

— Для мяне ня важна: чы боску, чы волю д‘ябла ты выканаш, — сярдзітым тонам на зьмешанай беларуска-польскай мове зазначыў пан Кубінскі, — тшэба зробіць!.. розумеш?!

— Так-так, паночку, — пакорліва падтакнуў Грыгор.

— За працу атшымаш; магу і цяпер крыху даць…

— Так-так… але хто вы такі, паночку?..