Старонка:Наддзьвіньне (1926).pdf/44

Гэта старонка была вычытаная

Далёка ўперадзе полымя разьюшанае лізала неба, цяжкімі чорнымі хмарамі ўздымаўся дым угору; бліжэй-агнявая завіруха пагульвала, круціла і гнала наперад цэлыя воблакі сьняжынак залатых…

— Вось і пляц, — мільгатнулася ў думках у Скарыны.

Спыніўся на вуглу. Пачаў шукаць вачыма дому Якуба Бабіча.

— Няўжо няма¿!…

Аглядзеўся навокала і ўноў кінуўся наперад.

— Так… няма!… згарэла! Вось і месца, дзе была друкарня!..

— Спыніўся. Рукамі схапіўся за голаў.

Перад Скарынам, сапраўды, былі толькі напалову параскіданыя печкі ад дому Бабіча ды дзьве-тры галавешкі курэла дымам сьмярдзючым.

Па твары ў яго шпарка пакаціліся кроплі халодныя, сьветла-шкляныя, буйныя. Скарына ня вытрымаў ад болю, заплакаў.

— Ах, божа! — прастагнаў ён, — зашто пакараў ты нас?!

З момант памаўчаў, нібы акамянеўшы.

Крутнуў вецер і абсыпаў яго пылам і іскрамі з ног да галавы.

Скарына страпянуўся. Скрыгануў зубамі.

— О, божа! ізноў паўтарыў ён не сваім голасам, — ты вар‘ят, бог!.. Ты — няправы!.. Што ты скажаш людзям на сваім страшным судзе? А я ў цябе спытаю!!…

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

… А мо‘ цябе і зусім няма?! — няважна… вось друкарні няма і людзі стогнуць… і ўсе прапала!.. а-ах!.. — ах-ха-ха-ха! — дзіка зарагатала жанчына ў лахмоцьцях, якая ў гэты момант выбегла з вуліцы, адкуль прышоў Скарына, — мае дзеткі на неба паляцелі, мае дзеткі анёлачкі!.. ха-ха-ха!.. Юрку скачэце! крутуху вярцеце!.. ха-ха-ха!.. Ух-я!.. Ух-я!.. Скачэце!!.

Жанчына некалькі раз перакруцілася перад Скарынам і ўзьвізгваючы і прыпяваючы пабегла далей.

Скарына сумна паглядзеў ёй усьлед, павярнуўся і ціхім крокам пашоў назад.

Ня думаў куды ішоў.

— Цяпер ужо ўсёроўна, — думалася яму.

Вышаў за горад і ўсё ішоў…

— Там ня так, — думалася яму, — спакайней… а чаго-ж я ад людзей уцякаю: там стогнуць, плачуць, а я?..

Аглянуўся на горад.

Там яшчэ стаяў гул, быццам навальніца толькі што разыгралася. У далі полымя шугала. За ветрам, па зямлі цяжка сунуліся чорныя валы дыму. (Было ўжо сьветла). Поле, лес,