Старонка:Наддзьвіньне (1926).pdf/48

Гэта старонка не была вычытаная
АНДРЭЙ АЛЕКСАНДРОВІЧ.

ДЗЬВІНА.

1.

Добры дзень,
зялёныя загоны-дываны,
я прышоў паслухаць з вамі
гутарку Дзьвіны.

Сакалінай пераліўнай
прывітала песьняй даль,
плынь бурлівых, цёмна-сініх
векапомных хваль.