Старонка:Наддзьвіньне (1926).pdf/49

Гэта старонка не была вычытаная

Залаціцца-весяліцца
звонка-струнная вясна,
добра дзень, вам, палачане,
добры дзень, Дзьвіна!

2.

Шустры ветрык жартаўліва
у кустох зашалясьціць
Гоман хваль Дзьвіны бурлівай
чую першы раз ў жыцьці.

Мілагучныя вясьнянкі
ў сэрцы туляцца ў мяне.
Ля ўзбярэжжа палачанкі
песьняй шлюць паклон вясьне.

Радасьць — іскрамі шугае,
ў полі — кветкамі гарыць.
Хвалі звонкія змываюць
бераг замкавай гары.

Плыньню плаўнаю, свабодай
ціха коцяцца чаўны.
Прывітаў я песьняй роднай —
бацькаўшчыну Скарыны!

3.

Росная раніцца
сонцам румяніцца,
нібы дзяўчына —
каліна.

Птушкі-вясьнянкі
пяюць спазаранку.
у сасоньніку,
як на гармоніку;

Смутку ня знае
вясна залатая
ніколі
ў бязьмежным полі.

Хвалі, бывае,
журбу абуджаюць,
ня весела стане,
як глянеш…