Старонка:Наддзьвіньне (1926).pdf/50

Гэта старонка не была вычытаная

4.

Жыцьцю маладому вясной не астыць,
ня спыніць яго песьні стазвоннай.
Чарадою плывуць па Дзьвіне плыты,
мінаючы горы, лясы, балаты,
пад сьпеў маладых плытагонаў.

Забаўна плывуць за плытамі чаўны,
хістаюцца ў золаце хваляў.
Любыя песьні гульлівай Дзьвіны
ў сонечнай радасьці звонкай вясны
чаму спавілі мяне жалем?

Жудасна… Крыўдна… Яшчэ вярста
і гоман прывольля зьнікае.
Сьлёзы нядолі там льле бедната
пазбаўлена ў роднае хатцы кута,
мовы роднае іх пазбаўляюць…

Сьцюдзёным туманам на сэрцы іржа
балюча атручвае радасьць.
Дротам калючым сьціскае мяжа,
а за мяжой кайданы бражджаць;
кучаравыя сохнуць прысады…

5.

Вечарам, ясна-вясеньнім,
люблю рассыпаць лятуценьні.
Хочацца ціха, пакорна
прытуліцца да ночанькі зорнай,
забыцца аб дзённай завеі
хвілінкай маленькай аднэю.

Хочацца думкамі ўзьвіцца
над вольнаю, роднай зямліцай!

Люблю прытуліць лятуценьні,
але… цені, праклятыя цені, —
Беларусі спраўлялі хаўтуры
сваёю гвалтоўнай «культурай».
Беларусь не па сэрцу, скрыгочуць,
засланілі-бы, гады, ёй вочы?

О, цені, прыблудныя цені —
носіць імглістая цемень,