Старонка:Наддзьвіньне (1926).pdf/64

Гэта старонка не была вычытаная
АЛЕСЬ ДУДАР.

Полацак.

Цябе гісторыя ў свае скрыжалі
ўпісала гранямі руін.
Ні кроплі літасьці, ні іскры жалю
твае ня ведалі страі.

Муры Рагнедзіны, сьцяг Рагвалодаў,
шчыты норманскіх караблёў…
Бандыты Захаду, цары Усходу
тваіх грудзей грамілі бронь!

Чужынцы з ніў тваіх зьбіралі зерне,
каралі гневам і вайной…
Цябе рэспублікі, цябе імпэрыі
тапталі кованай пятой.

І попел хат тваіх, твае заветы
праносіў з болем між вякоў...
.............
Зямля вялікая, зямля Саветаў
адна дала табе спакой.

Дзе-ж тыя злосьнікі, што гнулі шыі
перад Варшавай і Масквой?…
Усім варожыя, усім чужыя —
ня будуць каркаць над табой.