Старонка:Наддзьвіньне (1926).pdf/67

Гэта старонка не была вычытаная

Там да самага долу
схіляецца сінь…

Бы хмель асалоды,
бы зелень галін
на дні, што надыйдуць
вянок завілі.

Полацак, 1926 г.

|}



∗     ∗

Да мураванае сьцяны
прынікшы ціха, сіратліва
стаіць дзіця.
У сэрцы холад ад цаглін…
Панэль ня любіць лілій.

Панэль. Ідуць прайходзяць людзі,
на вуліцы машынны бег…
Дзіцяці вочы ў пылу блудзяць,
дзіця забылася сябе.

І ўсё няўцям..
І дзівіцца дзіця:

— Як хораша грукоча горад,
якія дзівы, хараство…
Такіх ні ў полі, ні ў лясох
яшчэ нясьнілася учора.

І вочы дзівяцца дзіўным,
і радасьць у душы дзяцінай,
а сэрца ня прыкметна стыне
ад мураванае сьцяны.

Полацак, жнівень 1926 г.