Старонка:Наддзьвіньне (1926).pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

Наш шлях.

Народ, які знаходзіўся пад шматвяковым палітыка-сацыяльным і нацыянальным уціскам, мова якога разглядалася як мужыцкая, каравая, на якой нельга перадаць ні сваіх думак, ні пачуцьцяў. Зараз на гэтай мове, маладой (у літаратурным сэнсе), будуе пад кіраўніцтвам пралетарыяту і камуністычнай партыі, «нацыянальную па форме, пралетарскую па зьместу культуру».

Літаратура, як пэўная зьява культуры, выйшла на шлях свайго разьвіцьця, толькі з пары сацыяльнага і нацыянальнага вызваленьня Беларусі Кастрычнікавай рэвалюцыяй.

Мастацкія сілы, абуджаныя раскатамі Кастрычніка, на Беларусі, увайшлі ў арганізацыю Усебеларускага аб‘яднаньня паэтаў і пісьменьнікаў «Маладняк».

Маладняк арганізаваўся якраз тады, калі пытаньне «Хто каго», паўстала і на культурным фронце. Вось чаму «Маладняк» адразу ухваліў у сваёй, дэклярацыі не фармальна мастацкія літаратурныя напрамкі, а стала вызначыў сваю палітычную і ідэолёгічную пляцформу — па шляху да сацыялізму пад кіраўніцтвам камуністычнае партыі.

Шлях, выбраны «Маладняком» па апанаваньню літаратурай. як сродкам клясавае барацьбы, а ў руках пралетарыяту — сродкам сацыялістычнага будаўніцтва — не індывідуалістычнае апанаваньне, не канкурэнцыя, а калектыўная арганізаванасьць.

У калектыве і праз калектыў — вось шлях Маладняка

Маладняк за 3 гады свайго існаваньня мае сваю значную гісторыю, якая складаецца з гісторыі як паасобных філій, так і ўсяго аб‘яднаньня ў цэлым, і зьяўляецца гісторыяй разьвіцьця пралетарскае культуры на Беларусі.

Першы кругабег гісторыі «Маладняка» вызначаецца шпаркім ростам, павялічэньнем сваіх шэрагаў за кошт рабочьх і сялян, масавым адчыненьнем філій, студый і гурткоў, правядзеньнем шырокае вуснае агітацыі ў выглядзе публічных выступленьняў, дыспутаў, літвечароў, і масавым друкаваньнем творчасьці, якая па ідэйнаму зьместу была прасягнута захапленьнем непасрэднай барацьбой і трыумфам перамогі.