Старонка:Наддзьвіньне (1926).pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

І гэта натуральна. Ўсяхі новароджаны, калі ён выходзіць на сьвет, перш за ўсе падае свой голас — набіраецца паветра, каб штурхнуць свае сілы да жыцьця. І чым мацней крык, тым ён здаравейшы. Такі крык — крык аб‘яднаных мастацкіх сіл на Беларусі, крык моцны, які паказаў на жыцьцёвасьць, здольнасьць да працы, і вызначае першы кругабег Маладняка.

Зараз жа, гэты голас знайшоў водгук сярод гушчаў працоўных Беларусі, і прывабіў да сябе цікавасьць.

За гэты кругабег свайго жыцьця і барацьбы, «Маладняк» зрабіў два вялікіх і важных дасягненьні: «палітычна заваяваў сабе дамінуючы стан у Беларускай літаратуры, умацаваў у ёй свае рэвалюцыйна-наватарскія ідэі, і выпрацаваў мэтады шырокае, літаратурна-грамадзкае працы, дасягнуўшы нябывалае блізкасьці у злучнасьці пісьменьніка з чытачом, пашырыўшы магчымасьць выяўленьню новых творчых сіл таленавітым выхадцам з працоўных гушчаў.

«Маладняк» — першае на Беларусі згуртаваньне паэтаў і пісьменьнікаў, увабраўшы у сябе ўсе літаратурныя сілы на Беларусі, зрабіўся кузьняй рэвалюцыйнае беларускае літаратуры. К часу першага зьезду (лістапад 1925 году) аб‘яднаньне налічвала каля 500 таварышоў, з якіх 123 сапраўдных сябры, астатнія студыйцы і гурткоўцы.

На адчыненьні зьезда прадстаўнік Наркамасьветы сказаў наступнае: «цяпер вы ня знойдзеце ні воднай газэты, часопісі, дзе-б ня было процантаў на 75 матар'ялу маладнякоўскае працы, і трэба сказаць, што самая ўдалая па сваім зьмесьце, па сваёй ідэолёгіі, дынаміцы, гэта ёсьць тая частка нашае літаратуры, якую дае «Маладняк»… Матар‘ял дзеля выхаваньня моладзі ў рэвалюцыйным духу і здольных да сыцыялістычнага будаўніцтва дае аб‘яднаньне «Маладняк». Дадаваць што небудзь да гэтага ня трэба.

Маладняк — гэта вынік рэвалюцыйнага разьвязаньня сацыяльнага і нацыянальнага пытаньняў рабочымі і сялянамі пад кіраўніцтвам камуністычнае партыі. Маладняк выкліканы да жыцьця дзеля будаўніцтва пралетарскае літаратуры на Беларусі. З паляпшэньнем дабрабыту нашае краіны, больш яскрава вызначаецца і клясавае распластаньне грамады.

На Беларусі у зьвязку з гэтым прайшла дыфёрэнцыацыя мастацкіх сіл, адпаведна тым напрамкам, па якіх імкнецца жыцьцё паасобных груп грамады.

Маладняку прышлося правесьці значную барацьбу ў сваіх шэрагах супроць розных хістаньняў з боку цэлае групы паэтаў