Аднойчы вясною…
(АДРЫВАК З АПОВЕСЬЦІ).
Хваісты лес ківаў кудзелямі галоу… Сонца залаціста-срэбным пералівам сваіх праменьняў песьціла іх. Грэбень-вецер пяшчотна расчосваў і кучаравіў як валасочкі перабіраючы зялёныя лісткі адзінокай бярозкі. Яны шапацелі, штоосьці, гаварылі,
сьпявалі,
ігралі —
гралі сымфонію,
якой — сусьветнай кансэрваторыяй
прысвоена назва: —
Шалясьценьне.
Прыгожа, О, як прыгожа!
∗ ∗
∗ |
У-лю-лю-лю-пю-лю…
Чуліся гукі пасьвісьцёлка ў хваёвым лесе, жалобныя, сумныя, — як пахавальная песьня, гукі.
У-у-у-у-у
Адказала дзесьці карова, быццам гаворачы іграку: — хадзі сюды, мне адной, таксама, сумна, заграй песьню, хоць-бы й сумную…
Клін клінам выганяюць.
Іграючы зразумеў жаданьне каровіна. Па зьвілістай сьцежцы, вядучай у напрамку к гукам вышаў белавалосы хлапчук год — дванаццаць.
У губах быў пасьвісьцёлак.
Ён усё іграў…
∗ ∗
∗ |
З-за куста паказалася карова
Перастаў сьвісьцець пасьвісьцёлак.
Вочы хлапчука глядзелі, не пазнавалі карову:
Чыя?..
Дзе яго?..