Старонка:Наддзьвіньне (1926).pdf/83

Гэта старонка не была вычытаная

Пусьцеце, ня біце.

Я больш ніколі ня буду.

Я пайду шукаць карованьку.

Знайду…

∗     ∗

Месяц, як бы знарок, пакіраваў свае ногі ў бок ад хаты Ён не хацеў перашкаджаць катаваць дзіцё, хоць гэта яго быў абавязак, як вартаўніка.

∗     ∗

Што-сь клубком перакацілася цераз парог сяней і як жаба папаўзло пад грушу-дзічку, якая стаяла неўдалёку.

Чуцен быў стогн

маладой,

яшчэ не распусьціушай добра храсткі,

душы…

∗     ∗

Пазадзе хаты прабегла чыя-сь цень у хустцы…

∗     ∗

На парозе паказалася фігура нізкай, тоўстай, як дваццатка-кадушка ад селядцоў — жанчыны.

У руках быў кубак і міска…

— На йдзі зьеш адваронікаў з масьлянкай.

— Каб ты ведзьма пранцаў наелася, як ты накарміла сёньня мяне праз тату — адказаў ком, з белымі валасамі з-пад грушы-дзічкі.

— Што? Ды я цябе заб‘ю… Рыгор, ты чуў, што твой сынок кажа… Вось вывучыў, вось якое маё шчасьце. Пасынак пранцамі корміць, за маё добрае, што кармлю, абшываю, ды абмываю…

∗     ∗

З хаты нёсься бацька,

У руках была вяроўка…

∗     ∗

Пад грушай-дзічкай нікога ня было… Чыесь ногі адлічвалі на сто ў хвіліну напрамкам за сяло…

∗     ∗

Ціха на вясковых могілках у майскі вечар.