Старонка:Наддзьвіньне (1926).pdf/86

Гэта старонка не была вычытаная
ГАННА БРЭСКАЯ.

Сёньня сонца нам радасьцю сьвеціць,
Заліло ясным золатам дзень.
Я хачу праз сівыя сталецьці
У мінуўшчыны даль паглядзець.

Зелянеюць на гонях пасевы,
Сочнай руньню ўзыйшоў маладняк.
— А ў вякох непраглядная цемень,
Засьцілала жыцьцёвы шлях.

Ой, вы родныя сьпелыя нівы!
Хто вам цьвёрдую глебу узьняў?
…Мне прыпомніўся вобраз Скарыны
З поўнай жменяй жамчужын—зернят.