Старонка:Наддзьвіньне (1926).pdf/88

Гэта старонка не была вычытаная
КАСТУСЬ ПЧАЛКОЎ.

Вечар.

Падняўся маладзік бялясы!
Падняўся дзесьці аж з-за гор…
Ой, вечар срэбрана-бялявы!…
Ой, вечар — струнаў перабор!…

О, шчасьце, шчасьце перазвонаў
У рута-мятах разьлілося;
Нам шчасьце чуецца у звоне
У звоне ласкавым калосьсяў…

І далі, далі пунсавеюць
І у вачох гараць вясёлкай…
У сіні вечар, ціхі вецер
Павеяў радасна-вясёла…

Ой вечар, срэбрана-бялявы!
Ой вечар, — струнаў перабор!…
.........
Падняўся маладзік бялясы,
Падняўся дзесьці аж з-за гор,

В. Забельле, 1926 г.



∗     ∗

Па зямлі паслаліся шызыя скрозь цені,
Змрок дарагую акутаў зямлю,
А туман паслаўся ў пухавай пасьцелі
І я ў яго чары сёньня акунуўся.

Разьлілася сёньня навакол прыгожасьць —
Ад таго і хочацца шчыра прапяяць.
А ў аўсох ядраных, ў заірдзелых пожнях
Ня сьціхае вецер… Шэпча сенажаць…