Старонка:Наддзьвіньне (1926).pdf/89

Гэта старонка не была вычытаная

Я іду зялёна-вузенькім узьмежкам,
Гольлем нахіліўся малады мне гай…
І сьмяецца вечар ласкавай усьмешкай,
А на небасхіле чырвань патухае.

І ўсё навокая ўсё як у крышталі.
І цудоўнай казкай мне шапоча гай.
Дзіўныя такія, пацямнелі далі,
Вышаў сіні вечар зоры рассыпаць.

Ой, ды прыгалубілася туманамі верба
(ці гэта здаецца, ці гэта здалося),
Толькі усьміхнулася мне сузор‘ем неба,
Вецер ціха кратае гушчыню валос…

Ой, і люба выйсьці сёньня на прывольле
Калі радасьць буйная у траве зьвініць…
І спаткаць прыгожыя вечары у полі,
Слухаць сенажацяў залатыя сны…

Па зямлі паслаліся шызыя скрозь цені
Змрок дарагую акутаў зямлю,
А туман паслаўся ў пухавай пасьцелі
І я ў яго чары сёньня акунуўся.

Валынцы, 1926 г.

|}