Старонка:Наддзьвіньне (1926).pdf/93

Гэта старонка не была вычытаная
РЫГОР ХВОЙКА.

Над дзьвіной.

Над Дзьвіной шумліваю
Валам мкнуцца хвалі,
Коціцца на бераг,
Дзе расьце трысьцё…
Я глядзеў, як вабна
Ружавеюць далі,
Як прыгожа сонца
Залаціць лісьцё…

Я глядзеў на Полацак,
Дзе жыцьцё віхурыць,
Дзе гудзяць напевы
Новых, сьветлых дзён.
Камяніцы грозныя
Камяніцы хмурыя…
Эх,
І многа-ж крыўды
Выцярпеў ўжо ён…

Быў ён і пад шляхтай,
Быў пад масквічамі
І з Дзьвіной ліліся
Сьлёзы палачан…
А цяпер квітнее