Старонка:Наддзьвіньне (1926).pdf/95

Гэта старонка не была вычытаная

Вецер, вольны вецер
Нахіліў калосьсі…
Вецер, буйны вецер
Вее у палёх…
Знаю я і веру
Залатую вёску
Не спаткае болей
Нешчасьлівы лёс…

Знаю —
Кліча горад
Грукатам варстатаў…
Хай…
Загартаваным зноў прыду ў палі,
Бо ня знаў радзімей
Заімшалых хатак.
Бо ня знаў радзімей
Роднае зямлі…

м. Ветрына 1926 г.

|}