Старонка:Над Нёмнам (1926).pdf/215

Гэта старонка не была вычытаная

КАСТУСЬ

Агента забілі каля забалацьця….. Будуць шукаць. За Тэкляй трэба сацыць….. Бярыся за яе, як што — па мяне, — ведаеш, дзе хаваюсь…..

КОСЬЦЯ

Вядома……

КАСТУСЬ

3 Галенай разам, вы-ж у нас малайцы….. Як што, пашлеце каго-небудзь….. Хоць-бы Адольфа, ці каго….

КОСЬЦЯ

Добра….. Зробім, не клапацецеся… Толькі…. вось што, Кастусь не хавайцеся ў пуні майго бацькі…. Сам ведаеш — набожны, Ксяндзу верыць……

КАСТУСЬ

Гэта праўда…. Але-ж выгодна двор наш стаіць, сярод асаднікаў — гэта добра. Ну нічога ня зробіш трэба шукаць чаго іншага…. Цяпер ў лесе добра, а крыху пазьней, як пахаладае…. ого, брат. — /чуваць сьпевы/ Эх добра пяюць. Ведаеш Косьця колькі ў нас ужо у аддзеле?

КОСЬЦЯ

Hy?

КАСТУСЬ