Старонка:Над Нёмнам (1926).pdf/219

Гэта старонка была вычытаная

А не, дык… туды шасьць….

КОСЬЦЯ

Праз мяжу?

КАСТУСЬ

Праз мяжу. — Калі прыцісьне, хоць у пятлю лезь, сілы ня хопіць… тады ужо пацалуемся крыху мацней… а? Костачка /цалуюцца/

КОСЬЦЯ

Глянь, ідзе нехта па дарозе… ой вайсковы, трэба уцякаць… не, нешта дзіўны нейкі — на міліцыянта не падобны… картуз у руцэ. Гэта-ж… ці мне здалося… гэта-ж.. Ну так, ён.

КАСТУСЬ

Хто? а стой… так, і так…

ЗЬЯВА IV-я

РЖЭВУЦКІ

/Шпарка праходзіць міма, абглядае абоіх… спыняецца/ Як тут… як тут панове… таварышы…

КАСТУСЬ

Што пану? Да каго?

РЖЭВУЦКІ

Я ня ведаю… мне патрэбна бачыць тую панну… тую