Старонка:Над Нёмнам (1926).pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

ТЭКЛЯ

Ня веру. — А я з якімі кавалерамі пазнаёмімся. — Што вашыя Андрэйкі ды Кастусі.

КОСЬЦЯ

Панна Тэкля, вы нашых хлапцоў не чапайце.

ГАЛЕНА

Ды вы іх і ня ведаеце, дзіўна.

ТЭКЛЯ

Ну, добжэ, добжэ. — Ах, якія вы заядлыя “бялорусінкі”. — Прыходзьце ў маёнтак, я вас пазнаёмлю з польскімі кавалерамі. Якія ёсьць між іх, як цокне шпорамі… дзінь, дзінь… А вочы. А як умеюць цалавацца…. во сюды, ў шыйку. Ах, што я вас псую, — вы яшчэ дзяўчатачкі…. Асабліва панна Галена — гэты астравочак… рачачка. Ха-ха-ха…

ГАЛЕНА

Вы-ж, мусіць таксама ня замужам?

ТЭКЛЯ

Я? О, я. — Даўгое апавяданьне. — Калі небудзь, калі бліжэй азнаёмімся раскажу….

ГАЛЕНА

У маёнтку я ня бываю.

КОСЬЦЯ

Вы, іншая справа, Тэкля, — вы дачка асадніка…..