Старонка:Над Нёмнам (1926).pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

ТЭКЛЯ

Мой татусь таксама працуе каля зямлі, як і ваш, панна Косьця.

ГАЛЕНА

Але-ж мы ня бываем у маёнтку, а вы, відаць свой чалавек там.

ТЭКЛЯ

А кіньма гэтае. Не хачу сварыцца з вамі з першага разу. Мне сумна тут, няма калежанак, і я буду бываць у вас, Галена, я вас зацягну да нас, да таткі і там пазнаёмлю з Шэцкім, паручнік такі, граф…

КОСЬЦЯ

О, такія панічы нам ня ўпару, праўда, Аленка?

ГАЛЕНА

Вядома не.

ТЭКЛЯ

Якая розьніца? Дзяўчына асабліва пекная, во як вы, Галена….

ГАЛЕНА

Кіньце, панна Тэкля, мне няпрыемна… Досыць, калі даводзіцца мне чуць гэтае глупства ад мужчын.

КОСЬЦЯ

Ад лоўчага Дарнілоўскага, напрыклад… ха-ха-ха..

ГАЛЕНА

Косьця