граф мае да мяне павагу, камарынае мяса з балдавешкай, чорт бяры, чалавек я….
ГАЛЕНА
3 балдавешкай… ха.. ха… ха. Прабачайце, пане лоўчы, але-ж вы сьмешна неяк гаворыце — камарынае мяса ды з балдавешкай.
ДАРНІЛОЎСКІ
Ну, каб вы, ды не дзяўчына, ды не дачка яго, ды не Галена, якую я…. якая мяне…. камарынае мяса з балдавешкай, ччорт мяне бяры…. ха.. ха.. ха.. Прывычка, благая прывычка, камарынае мяса, яшчэ маладым, гуляючы, пачаў неяк дадаваць неяк гэтае слаўцо.
ГАЛЕНА
Ну, ды глупства, даруйце.
БРОНІК
Вы нешта хацелі сказаць…..
ДАРНІЛОЎСКІ
Ага, так…. Дык я кажу: чалавек я.. ўдовы… дачку выдаў замуж — ну дык вось — аднаму….. як ды гэта сказаць, аднаму з балдавешкай.
БРОНІК
Вядома, сумна аднаму — што і казаць. Я сваю Алену з Вільні выклікаў……
ГАЛЕНА
Сама прыехала, татка. —