Старонка:Над Нёмнам (1926).pdf/45

Гэта старонка не была вычытаная

БРОНІК

Вядома сама, вядома. Сумна аднаму, што і казаць…

ДАРНІЛОЎСКІ

Я і кажу…. камарынае мяса…..

ГАЛЕНА

Трэба пана лоўчага сватаць — так?

ДАРНІЛОЎСКІ

Толькі вы не бярэцеся ў свацьці, не, не, пшэпрашаёнц, камарынае мяса, сватаць. Не. —

ГАЛЕНА

Не, ня можна? Чуеш татка…..

БPOHIK

Ды чую, чую…. чаму-ж гэта так, пане лоўчы?

ДАРНІЛОЎСКІ

А таму, што… панна Галена не павінна нікога мне сватаць… а сама… а сама /у гэны момант чуваць на рэчцы песьню, з пачатку здалёка, пасьля бліжэй/

“Ах ты, Нёман-рака
Ці ты думаў, ці сьніў,
Як сьлязу мужыка
У свае воды лавіў…. /Равенскі 12/

ДАРНІЛОЎСКІ

Добра сьпяваюць… чорт бяры камарынае мяса. Хто гэта?…

ГАЛЕНА

Плытнікі, пльпы гоняць — праўда прыгожая песьня? Сьцішэцеся не перашкаджайце.