Старонка:Над Нёмнам (1926).pdf/49

Гэта старонка не была вычытаная

Ччорт бяры, камарынае мяса з балдавешкай… люд тутэйшы неспакойны — то так…. Але-ж тут у цябе Бронік, — як у капэлле… добра, ціха. Ну да я не з пужлівых…. На злачынца якога, вывротовца, крамольніка, як казалі ў царскай Расei — маю вось што /паказвае рэвольвер/…

ГАЛЕНА

Ха.. ха.. ха ого, страшна.

БPOHIK

Мала гэта пасобіць супроць добрай стрэльбы.

ДАРНІЛОЎСКІ

Так, так каб не стаяла ў мястэчку ды ў маёнтку жаўнераў — з балдавешкай камарынае мяса, мой Браніслаў. — Нда. /Да Галены/ Куды-х вы, панначка, я-ж не дагаварыў з балдавешкай….. Ннда.

ГАЛЕНА

Другім разам, пане Дарнілоўскі. Справа ёсьць /выходзіць/

ДАРНІОЎСКІ

Вось табе маеш, кум-сонца. Ну, Браніслаў, можа адпачыць дзе пакажаш?

БРОНІК

Што-ж можна пад паветку, сена крыху ёсьць, а то і тут у садзе…..

ДАРНІЛОЎСКІ

Не, пад паветку тады, камарннае мяса.