Гэта старонка не была вычытаная
БPOHIK
Проша за мной /выходзяць/
ЗЬЯВА IV.
/Паступова робіцца цямней. Вечарэе. Галена выходзіць у сад. Ходзіць напяваючы. З закустоў, ад рэчкі вынырае фігура Андрэя Баравога…. Нейкі час глядзяць адзін на аднаго/
ГАЛЕНА
Хто такі? Вас перавезьлі? —
АНДРЭЙ
Ніхто мяне не перавозіў. Сам. 3 плытнікамі я. Гэта тут хата лясьніка Броніка?
ГАЛЕНА
Тут. Вам да яго?
АНДРЭЙ
Можа да яго, можа да вас.
ГАЛЕНА
Ну што-ж, у чым справа?
АНДРЭЙ
Я тут нядаўна. Цётку Марыну ведаеце? — Я яе сын. Пра вас гаварылі мне Кастусь і Косьця.
ГАЛЕНА
Андрэй Баравы?
АНДРЭЙ
Так маё імя і прозьвішча….