Старонка:Над Нёмнам (1926).pdf/55

Гэта старонка не была вычытаная

А патрэба ёсьць?

ГАЛЕНА

У ва мне, ці на огул, навокал, па вёсках?

АНДРЭЙ

Ды так і так?

ГАЛЕНА

Я кажу вам: ня было выпадку, ну і ўсё.

АНДРЭЙ

Гэта добра, што вы такая. Наогул тут у вас ёсьць з кім гаварыць, моладзь вядома, — хлопцы, дзяўчаты. З першых слоў адчуваецца — матар’ял ёсьць, толькі згуртаваць…..

ГАЛЕНА

Ну што-ж гуртуйце.

АНДРЭЙ

Гэта само сабой робіцца; штучна — ня варта, ды і цяжка, можна памыліцца….

ГАЛЕНА

Так. Я хоць і не прымала ўдзелу у політычнай працы, але чула, што трэба сьцерагчыся…..

АНДРЭЙ

Дэфэнзыва?

ГАЛЕНА

Так, наогул тут сачаць за кожным, асабліва з маладых хто хоць крыху сьвядомы ды вызначае сябе