Гэта старонка не была вычытаная
беларусом.
АНДРЭЙ
Ну, вядома. Але нішто, ня так чорт страшны як яго малюткі, як кажуць. Трэба нешта рабіць, муціць непакоіць, паказываць і тлумачыць на кожным кроку……
ГАЛЕНА
Тут часам і мітынгі робяць…..
АНДРЭЙ
Але, ды хто на іх выступае, — вось у чым сабака.
ГАЛЕНА
Манэўры зараз тут. Панагналі вайска. У графа ў маёнтку: кажуць, гусары стаяць……
АНДРЭЙ
Я іх ужо бачыў, крыху пазнаёміліся. Трэба агледзіцца, дасьледаваць мясцовасьць.
ГАЛЕНА
Топоррафію, ці што?
АНДРЭЙ
А што-ж, так. У нас вайна не на жыцьцё, а на сьмерць, — альбо мы, альбо паны. Альбо гаспадары тут — такія, як маці мая, як, ну як вы, як ваш бацька. — Альбо граф Гоцкі, граф Шэцкі, палкоўнік Бжэзіцкі і дэфэнзыва.
ГАЛЕНА