Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

2) Беларуская літаратура данае эпохі ёсьць выразны продукт патрыархальна-дваровай культуры: у ëй яскрава выяўлена польска-шляхецкая псыхолёгія.

3) Агульная соцыяльна-культурная адсталасьць Беларусі ў гэты час знаходзіць сабе ў галіне літаратурнай некаторую паралель у адсталасьці літаратурных формаў, якія пераважна маюць характар літаратурнага эпігонства.

ПАРОДЫЙНЫ КЛЯСЫЦЫЗМ У БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ („ЭНЭІДА НАВЫВАРАТ" І „TAPAC НА ПАРНАСЕ")

Зьмест беларускай "Энэіды" заключае ў сабе наступныя эпізоды.

У самым пачатку твору даецца кароткая характарыстыка Энэя: ён "дзяцюк хупавы, хлапец наўвошта украсіў", панскасьць злучаецца ў ім з даступнасьцю і ўважлівасьцю. Усьлед за гэтым кароткім уступам апавядаецца а падарожы Энэя... Пасьля разбурэньня грэкамі Троі гэрой, набіўшы чаўнок траянцамі, паплыў у мора. Багіня Юнона адносіцца да Энэя—сына яе суперніцы Вэнэры — надзвычай няпрыхільна і імкнецца загубіць яго. З гэтай мэтай яна накіроўваецца да Эоля і просіць яго пагнаць вятры супраць Энэя; у якасьці нагароды за паслугу абяцае даць яму прыгожую дзяўчыну. Усе вятры знаходзіліся ў адсутнасьці, але Эоль, жадаючы атрымаць нагароду, згаджаецца выканаць просьбу Юноны і паднімае на моры вялікую буру. Энэй, трапіўшы ў крытычнае становішча, зварачаецца да Нептуна з просьбай замірыць мора і абяцае за гэта розныя падарункі. Нэптун, прагнаўшы вятры, супакойвае разьюшаную марскую стыхію: "неба спагадзелась, усплыло сонейка, зьясьнелась". Траянцы на радасьці добра папалуднавалі і пасьля заснулі. Тымчасам Вэнэра дачулася аб учынках Юноны супраць яе сына. Багіня, добра апрануўшыся, выпраўляецца да Зэвэса і скардзіцца яму на Юнону. Зэвэс супакойвае Вэнэру, гаворачы, што падарож Энэя скончыцца добра. Тымчасам траянцы пасьля адпачынку едуць далей. Доўга плывуць яны па моры, Энэй