Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

Энэя па моры, элыя ўчынкі Юноны, протэктарства Нептуна і Вэнеры, наведваньне Картагі і Дыдоны.

На падставе данага антычнага сюжэту і антычнай мітолёгіі выяўлены тыпова беларускі побыт і беларускія характары. Увесь сэнс літаратурнай пародыі ў нашай "Энэідзе" заключаецца ў тым, што тут у асадкі чужой формы гэроічнага эпосу укладаецца комічны зьмест: багі і гэроі зводзяцца з сваіх вышынь і набываюць аблічча звычайных простых людзей, выхапленых з абставін чыста беларускага побыту.

Вось, напр., як апісаны тут полудзень:

Траянцы ўзялісь за ядзэньне,
Як з поля панскія харты.
Была ў іх з затаўкай крупеня,
Кулагу пхалі ў жываты;
Была ў іх гушча і драчона,
І парасяціна смажона.
Пілі гарэлку не каўшом.
Цягнулі ў волю ўсе набгом.

Апроч страў, тыпова беларускімі зьяўляюцца тут і вопраткі; зьбіраючыся ісьці да Зэўса, Вэнэра, напр.,

Андрак з насоўкай апранула.
З падплётам ўзьдзела кавярзьні,
Анучкі рабыя абула,
Як быццам войта селязьні.
Твар сывараткаю абмыла,
Кужэльны ўзьдзела балахон,
Папранік у хустачку ўлажыла,
Пайшла да Зэўса на паклон.

Ад забавак і жартаў тут таксама павявае родным беларускім побытам. Вось, напр., як апісваюцца гульні ў Дыдоны:

Дуда вярлюем тут равела,
Сапелка гусынай шыпела,
Скрыпела скрыпка, як каткі.
Дзявухны галасу гукалі.
Вясну малодзенькі склікалі
І жарты розныя рабілі,
Казу сьвяточную вадзілі,
3 загнеткі лося забівалі,
Дугу у браму прадзявалі,
Пустоты ў воленьку было.