Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

язык переложенная Викентием Ровинским (помещиком Духовщинского уезда)". Гэта самы вялікі адрывак беларускай "Энэіды" (у 303 радкі), паступіўшы ў 1851 г "от кандидата Бориса Залесского", як зазначана на адвароце загалоўнага ліста. Увесь найбольш поўны адрывак гэтай другой рэдакцыі быў надрукаваны ў 1890 г. ў "Смоленском Вестнике" (№ 10 і 11) Равінскім у паведамленьні пад назвай "Забытое произведение Энеида"[1].

Абедзьве рэдакцыі вельмі блізкія адна да другой. Акад. Карскі констатуе, што розьніца заўважаецца толькі ў паасобных словах і ў пропуску некаторых радкоў. Блізкасьць рэдакцый даводзіцца параўнаньнем іх. Вось пачатак твору па абедзьвюх рэдакцыях:

Bіцебская
Яней дзяцюк виць быў цюкавы,
Парнюк няўвошта украсиў;
И пан удаўся ни лукавы,
Даступен, весил, нисьпясиў.
Но греки вуйму нарабілі:
Ик ляда Трою так спалили;
Кашель схвациўшы науцёк,
І так зрабиўшы іон чаўнок,
Траянцамі яго набиу
И ў море синіе пусьциў.

Смаленская
Жыв-быв Яней, дзяцюк хупавы,
Парнюк ниввошта украсив;
Хоць пан, а вдався нялукавый
Даступин, весял, неспесив
Но греки вуйму нарабілі;
Як ляда Трою всю спалили;
Кашель ён згрёбшы науцёк,
И швыдко зробивши чавнок.
Траянцами яго набив
И в моря з ими ён паплыў.

Прыкладам пропуску некаторых выразаў у адным з адменьнікаў можа быць 3 строфа:

Юнона воблак атпихнула,
Да з неба на мора ўзглянула:
Аж вось на чаўнаки Яней.
"Ах ты, прахвостина, зладзей!
Вось я цябе зьмялю ў табаку!
Ражном у мора, як сабаку!
Скарей насоўку дай мне Геба,
Да ў торбу ты паложь мне хлеба,
Ўпряги Паўлина ў тарадзейку,
Спячи яешню да индзейку..."
Ина усеўши пакацілась,
Ик раз у Явола ачуцилась.

Юнона воблак атпихнула
Да з неба на моря взглянула:
Плывець на чавнаке Яней.
"Ах ты, някруцина, зладзей.
Вось я цябе скручу в табаку
Ражном у мора, як сабаку!"
Панёву швыдка нахапіла,
Кашель сашнями налажила,
В калёсы села, пакацилась,
Як раз в Яола ачуцилась[2].

  1. Карский. Белоруссы. Т. ІІІ. - Очерки словесности белорусского племеня. 3. Художественная литература на народном языке. Петроград, 1922, стар. 10-12.
  2. Карский, стар. 12 і 13.