Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

ПРАДМОВА

Напісаньне гісторыі беларускай літаратуры сустракае значныя перашкоды: няма ня толькі навукова выданых тэкстаў самых твораў пісьменьнікаў, але і наогул поўнага збору іх; замест сталых біографій аўтараў у нас маюцца, толькі кароткія „паслужбовыя сьпісы“ іх; блізкасьць новай беларускай літаратуры да нашага часу затрудняе об‘ектыўна бесстароньнія адносіны да яе і г. д.

Пры такіх умовах ставіць сабе задачу напісаньня грунтоўнай гісторыі беларускай літаратуры было-б бессэнсоўным прадпрыемствам; для выкананьня такой задачы патрэбна доўгая падрыхтоўчая калектыўныя праца, яна не па сілах аднэй асобе.

Наша задача больш скромная: нам хацелася-б асьвятліць у агульных рысах найбольш паважныя моманты ў разьвіцьці новай беларускай літаратуры, даць шэраг паасобных нарысаў, эцюдаў, прысьвечаных творчасьці найбольш выдатных беларускіх пісьменьнікаў, прычым у гэтай творчасьці мы імкнуліся ў першую чаргу абхапіць галоўнае, істотнае: творы, раскіданыя па розных часопісах, прыцягваліся намі толькі эпізодычна, паколькі гэтыя творы мала даступны шырокім колам чытачоў; разбор такіх твораў зьяўляецца бескарысным, ён нічога не гаворыць чытачу, які ня можа капацца ў архіўных скарбах бібліотэкі.

Так, у данай справе нам прападносілася задача хутчэй эсэістага, чым гісторыка. Гісторык павінен даражыць усімі, самымі дробнымі фактамі, бо толькі такая скупнасьць фактаў можа даць поўны і сталы малюнак літаратурнай эволюцыі. Наадварот, у нашым аглядзе прастораў беларускай літаратуры абрысоўваюцца перш за ўсё, горныя вер-