Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

хавіны, роўнядзі застаюцца ў ценю. Надзейным компасам на такім шляху літаратурнага дасьледваньня служыў нам соцыолёгічны мэтод як асноўны і грунтоўны мэтод літаратуразнаўства.

Спадзяючыся ў хуткім часе выпусьціць асобны эцюд, прысьвечаны проблемам гістарычна-літаратурнай мэтодолёгіі, мы абмяжуемся тут толькі кароткім выяўленьнем свайго мэтодолёгічнага „credo“.

Нам прадстаўляецца, што задача літаратурнага дасьледваньня распадаецца на тры моманты.

Першы момант—іманэнтнае дасьледваньне твору (ці творчасьці ў цэлым) самога па сабе з боку зьместу (сюжэт, тэмы, мотывы) і з боку формы (стыль, рытм, композыцыя і г. д.). Другі момант, вынікаючы з першага, дасьледваньне псыхолёгіі аўтара, якая зьяўляецца бліжэйшым і непасрэдным фактарам творчасьці; сюды ўваходзіць дасьледваньне ідэолёгіі, эмоцыянальнасьці, асаблівасьцяй апэрцэпцыі, выабражэньня і г. д. таго ці іншага аўтара.

Нарэшце, трэці—заключны момант—дасьледваньне біосоцыяльнай і гістарычна-культурнай асярэдзіны, якая спараджае пэўны склад псыхолёгіі аўтара, а, значыць, у канчальным выніку і яго творчасьці. Асярэдзіна разумеецца намі ў шырокім сэнсе слова; тут павінны быць улічаны ў першую чаргу, зразумела, соцыяльна-экономічныя, а потым і гістарычна-культурныя ды літаратурныя фактары, пад уплывам якіх склалася індывідуальнасьць аўтара і яго творчасьці. Так, калі першы момант дасьледваньня аналітычны, то два другія моманты сынтэтычныя пераважна; мастацкая творчасьць сынтэзуецца тут са спарадзіўшымі яе індывідуальнасьню аўтара і соцыяльна-культурнай асярэдзінай.

Усебаковае дасьледваньне творчасьці прадпалагае сабой, зразумела, абхапленьне ўсіх вышэй зазначаных момантаў. Але мы, не прэтэндуючы на ўсебаковасьць, у першую чаргу імкнуліся асьвятліць тое, што нам прадстаўляецца найбольш істотным: пераважна намі дасьледуецца тэматыка творчасьці, ідэолёгія ды эмоцыянальнасьць аўтара і тыя соцыолёгічныя фактары, пад уплывам якіх сформаваўся той ці іншы творчы комплекс. Ня ўнікаючы пытаньняў мастацкай формы, мы адводзім ім у нашых эцюдах другараднае месца;