выданьні). Апроч таго, у "Нашай Ніве" за 1907 г. надрукована некалькі прозаічных апавяданьняў Багушэвіча: "Сьведка" (№ 9), "Палясоўшчык" (№ 10), "Дзядзіна" (№ 25). З больш дробных твораў можна яшчэ зазначыць надрукаваны ў "Варце", 1918 г., № 1, стар. 15-16 і паўтораны ў выданьні "Часопісь", 1920 г., № 2, верш "Ясьне Вяльможнай Пані Арэшчысе" (для альбома Оржэшкавай). З імем Багушэвіча злучаюць яшчэ два маленькія творы: невялічкае апавяданьне ў прозе "Tralalo noczka" і напісанае у форме проклямацыі апавяданьне а зачыненьні касьцёла ў Крожах у 1893 г., але пэўных вестак а прыналежнасьці гэтых твораў Багушэвічу ня маецца.[1]
Мы спынімся, галоўным чынам, на разглядзе твораў, зьмешчаных у зборніках "Дудка Беларуская і "Смык Беларускі", бо гэтыя творы вызначаюцца вялікімі вартасьцямі і з боку ідэёвага, і з боку мастацкага; імі выключна азначаецца творчая постаць поэты; іншыя творы яго-гэта драбніцы, літаратурныя бязьдзелкі.
Характар сваёй музы сам поэта вельмі трапна зазначае ў вершы "Мая Дудка", якім адкрываецца першы зборнік яго твораў. Гэты ўступны верш-прэлюдыя, у якой ужо моцна гучаць агульныя акорды сымфоніі, і ў гэтай прэлюдыі спачатку поэта выказвае замер наладзіць сваю ліру на вясёлы мажорны тон; зварачаючыся да сваёй дудкі, ён кажа:
"Заграй так вясёла, |
Але дудка ня слухае песьняра: з яе вылятаюць мінорныя гукі енку; поэта праконваецца, што яму трэба ўзяць другі лад:
"Енчыш бяз умолку. |
- ↑ Карский. Белорусы, т. ІІІ, вып. 3, стар. 194-195.