Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/101

Гэта старонка не была вычытаная

ЯНА-БАГАСЛОЎСКАЯ ЦАРКВА Ў СМАЛЕНСКУ.

ным яму асымэтрычным папярочным падзелам, параўнальна нязначная выгнутасць бакавых апсід у адносінах да асяродкавай, і першапачаткова акруглая форма сярэдніх лапатак, што было выяўлена ў іх фундамэнтах у часе раскопак 1924 г.[1]. Пры гэтых супольных рысах, аднак, ёсьць і вядомая розьніца. У першапачатковай конструкцыі Багаслоўская царква пабудавана была на два паверхі, г. зн. мела ўнізе сутарэньне, або так званае „падцаркоўе”, з якога яшчэ і цяпер, пасьля ўсіх пераробак, пад насланай нанова падлогаю ў альтарнай частцы будынку захаваліся рэшткі арак з сьлядамі фрэскавых росьпісаў. Варта зазначыць, што такі конструкцыйны прыём, зусім невядомы ў Кіеве, апроч Смаленску сустракаецца таксама ў Ноўгарадзе, але значна пазьней, не раней XIV сталецьця, як, напр., у цэрквах Нараджэньня „на поле” 1381 г., ці Пятра і Паўла на Слаўні 1367 г., і болей звычайным зьяўляецца для наўгародзкай архітэктуры ў ХV−ХVІ сталецьцях (напрыклад, царквы Сымэона багапрыемцы ў Зьверыным манастыры 1468 г., Жон міраносіц 1510 г., Пракопа мучальніка 1529 г. і інш.), што сьведчыць, пэўна, аб пераходзе яго ў Ноўгарад якраз са Смаленску. Што-ж датычыць апошняга,— дык тут ён мог зьявіцца вынікам нейкіх заходніх уплываў, адбітых у першы раз у гэтым выпадку не ў дэталях, але ў самай конструкцыі.

Другая цікавая рыса Багаслоўскае царквы — гэта конструкцыя бакавых уваходаў з паўднёвага і паўночнага бакоў (у цяперашні час замураваных і часткова засыпаных), да якіх, магчыма, калісьці былі прыроблены спэцыяльныя прыбудоўкі, накшталт простакутных у пляне крытых прытвораў. Прыём гэты, які ў Смаленску сустракаецца таксама яшчэ і ў Сьвірскай царкве (гл. ніжэй), вядомы нам па некаторых прыкладах з бізантыцкай архітэктуры Каўказу, напр., па царкве ў Лехне, пры адсутнасьці яго на славянскім грунце, за выняткам толькі таго, што ў пазьнейшыя часы ён сустракаецца ў некаторых наўгародзкіх конструкцыях, напр., у царкве Параскевы Пятніцы, бясспрэчна, пад уплывам Смаленску.

Апроч пералічанага, заслугоўвае яшчэ ўвагі выяўлены раскопкамі 1924 г. прыдзел — магчыма, крыху пазьнейшага за самую царкву пахаджэньня, але не пазьней пачатку XIII сталецьця, — які прылягаў да яе з паўднёвага боку. Не раскапаны цалкам, — так што агульная форма яго невядома, — ён быў прымураваны аж да самага паўднёвага фасаду царквы, канчаючыся на ўзроўні яе альтарнае часткі аднэй вялікай паўкруглай апсідай, прычым, аднак, у тоўстай сьценцы, якая ўтварала рог прыдзелу, прылеглы да рагавой лапаткі царквы, замест бакавой

  1. Раскопкі гэтыя праведзены Смаленскім Музэйным аддзелам для дасьледваньня паўднёвага прыдзелу царквы, аб якім ніжэй.