Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/109

Гэта старонка не была вычытаная

САФІЙСКІ САБОР У ПОЛАЦКУ.

кай на поўнач, знаходзяцца цалком захаваныя апсіды першапачатковай будовы, якія ў агульнай конструкцыі пазьнейшага будынку скарыстаны для бакавога прыдзелу. Апроч таго, пад падлогай захаваліся часткі муроў і фундамэнты нутраных слупоў, што дазваляе скласьці прыблізны плян усяго старадаўняга будынку.

Гэтыя дэталі ў першы раз былі выяўлены ў часе рэмонтных прац, якія рабіліся пад кіраўніцтвам П. П. Пакрышкіна, прычым і быў складзены плян, апублікаваны ў X томе “Записок отделения русской и славянской археологии Н. Рус. Археологического О-ва”[1]. Плян гэты, аднак, на нашую думку зьяўляецца ня зусім дакладным, у чым мы мелі магчымасьць пераканацца на месцы ўлетку 1926 г., зрабіўшы агляд сутарэньня будынку і больш-менш падрабязныя прамеры захаваных частак старадаўняе кладкі. Асноўная няправільнасьць памянёнага пляну, з нашага пагляду, у тым, што тая пазьнейшая (XVIII ст.) хаця і зробленая часткова з старадаўняга матар’ялу прыбудоўка ў выглядзе трох апсід, якая знаходзіцца на заходнім фасадзе сучаснага будынку, сымэтрычна да запраўдных апсід усходняга фасаду, — палічана тут за першапачатковую частку архітэктурнага пляну, які набывае, такім чынам, нейкі дзівосны і абсолютна непраўдападобны выгляд кубічнага будынку з бакавымі ўваходамі і дзьвюма групамі апсід з усходу і з захаду. Па нашых назіраньнях, аднак, захаваныя ў сутарэньні муры выразна сьведчаць аб незалежнасьці заходніх апсід ад першапачатковай конструкцыі і выяўляюць на месцы іх ясныя сьляды галоўнага ўваходу з порталам, перад якім у прытворы будынку на асноўнай яго восі знаходзіцца невялічкі васьмікантовы постамэнт, мабыць, для хрышчальнай купелі. Апошнюю дэталь аўтары пляну таксама не зразумелі, і растлумачылі гэты постамэнт, як частку васьмікантовага слупа, які служыў нібыта для падтрыманьня хораў; адсюль ужо зьявілася і другая памылка, а ласьне думка аб існаваньні бакавых уваходаў, перад якімі знаходзіліся аналёгічныя слупы, што фактычнымі рэшткамі муроў і падмуровак зусім не пацьвярджаецца. Агульным вынікам усіх гэтых памылак зьявілася абсолютна няправільнае ўяўленьне самых асноўных форм будынку, якое дало магчымасьць бачыць у некаторых деталях яго нейкія ўплывы заходня-эўропейскае архітэктуры, існаваньне якіх, з нашага пагляду, надзвычайна проблематычна. Гэта-ж дало і неправераны матар’ял для не каторых пазьнейшых дасьледчыкаў, якія паўтараюць часам тыя самыя памылкі, карыстаючыся памянёным плянам[2]. Мы з свайго боку, прыводзячы тут складзены намі

  1. Н. Шероцкий. Софийский собор в Полоцке. Ор. сіt., стар. 77–90 і асобнымі адбіткамі — Петроград, 1915.
  2. Такія памылкі робіць, напрыклад, Н. I. Бруноў у сваёй працы “Беларуская архітэктура ХІ–ХІІ сталецьця”, вядомай нам у рукапісу (Масква, 1926).