Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/110

Гэта старонка не была вычытаная

АРХІТЭКТУРА XI–XII СТАЛЕЦЬЦЯЎ.

плян, хаця і павінны зазначыць пэўную яго схэматычнасьць, якая абумоўлена цяжкасьцю, а ў некаторых мясцох, нават, і немагчымасьцю абсолютна дакладных прамераў у цёмным, нізкім і брудным сутарэньні, — але маем падставы быць пэўнымі, што ў сваіх агульных рысах ён бліжэй адпавядае запраўднасьці, і лепей выяўляе характар Полацкае Сафіі, як правільнага, амаль што квадратовага пяцінэфнага будынку з нормальнай сыстэмай усходніх апсід, які хоць і мае некаторыя ўласныя асаблівасьці ў дэталях, але агулам знаходзіць сабе досыць блізкія аналёгіі ў шэрагу іншых славяна-бізантыцкіх помнікаў.

Магчыма, праўда, што ў першую чаргу ласьне гэтыя дэталі і трэба лічыць найболей істотнымі для характарыстыкі данага помніку, як узору полацкага будаўніцтва.

У шмат якіх мясцох характэрная кладка захаваных частак, невядомая ў Смаленску, складаецца тут з шэрагаў няправільнай формы булыжных каменьняў на вапнавай рашчыне і некалькіх тонкіх пластоў 2,5-сантымэтравай цэглы з тоўстымі цэмэнтнымі швамі, прычым камень і цэгла чаргуюцца паміж сабой. Кладка гэтая бліжэй падыходзіць да кладкі кіеўскіх і чарнігаўскіх будынкаў, і ў пахаджэньні сваім, магчыма, бліжэй за смаленскую зьвязана з бізантыцкай тэхнікай[1]. Аднак, у самае форме апсід, амаль што цалкам захаваных у сваім першапачатковым відзе, апроч падвышэньня цэнтральнай апсіды і пераробкі вокан, — тут наглядаецца істотны ўхіл ад звычайных славяна-бізантыцкіх тыпаў. Паўкруглыя апсіды, найболей пашыраныя як у кіеўскіх, так і ў іншых усходня-славянскіх, а таксама і ў беларускіх будовах, у даным выпадку падменены прызматычнымі кантовымі апсідамі сірыйскага тыпу, адзіным узорам якіх у Кіеве зьяўляюцца, можа, толькі апсіды Вялікай Лаўрскай царквы[2]; у апошнім выпадку, аднак, асяродкавая апсіда яшчэ заставалася паўкруглаю, і толькі бакавыя мелі выгляд трохсьценных прызм, — у той час, як у полацкай Сафіі далёка высунутая наперад цэнтральная апсіда таксама мае прызматычнуго форму вялікага масыўнага пяцісьценьніка, пры аналёгічных лаўрскім трохсьценных формах апсід бакавых.

Адсутнасьць падобных конструкцый у Кіеве, дый наагул на славянскай глебе, прымушае шукаць нейкіх іншых крыніц магчымага іх пахаджэньня для Полацку, прычым узьнікаюць досыць далёкія ў тэрыторыяльным сэнсе набліжэньні. Так, напрыклад, падобныя сыстэмы альтарных апсід мы сустракаем у цэлым шэрагу малаазійскіх цэркваў V–VІ сталецьця, пачынаю-

  1. Некрасов. Византийское и русское искусство. М. 1924. Стар. 37–38, 57.
  2. Ibidiem, стар. 59, мал. 86.