Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/117

Гэта старонка не была вычытаная

ЦАРКВА ДОБРАВЕШЧАНЬНЯ Ў ВІЦЕБСКУ.

праходаў у памянёных сьценках, з няправільнымі аркавымі пралётамі на досыць значнай вышыні. Тыя самыя слупы і сьценкі аддзяляюць і асяродкавую альтарную прастору, якая ў пляне мае від правільнага квадрату з паўкруглай апсідай на ўсходзе.

Крыжападобныя ў разрэзе нутраныя слупы ў ліку шасьці расплянаваны так, што сярэдні нэф як-быццам падзяляецца на чатыры аднолькавыя квадраты, лічачы тут і памянёны альтарны. У бакавых нэфах аддзяляюцца адпаведныя простакутнікі ў два разы меншыя па шырыні. Паміж сабой слупы злучаны на рознай вышыні паўкруглымі аркамі, прычым найболей высака зьмешчаны яны над другім ад альтарнага квадратам, дзе аркатура служыла раней для падкумпальнага барабану. Першым дзьвём парам слупоў, як звычайна, адпавядаюць на нутраных сьценах невялікія плоскія выступы[1], адзначаныя знадворку лапаткамі. Заходняя-ж пара слупоў у цяперашні час злучаецца з бакавымі мурамі пры дапамозе ўсьцяжных перагародак пазьнейшага пахаджэньня, якія зусім аддзяляюць у гэтых мясцох прытвор і хоры ад галоўнай часткі царквы. Раней прытвор адчыняўся ў сярэдзіну будынку высокім пралётам з аркай, перакінутай на заходніх слупох, што ўтварала пэўнае прасторавае адзінства асяродкавай часткі. Аднак, і першапачаткова гэтая прастора, хоць яна і была квадратовай у пляне, ня мела чыстага кубічнага характару, бо розныя часткі яе былі перакрыты на рознай вышыні, кумпал-жа займаў не цэнтральнае, а бліжэйшае ад усходу месца.

Надворны падзел фасадаў царквы Добравешчаньня цалком адпавядае нутраному падзелу. Пры дапамозе сярэдніх і рагавых лапатак на бакавых фасадах падзел гэты зьяўляецца роўнамерным чатырохчленным, а на заходнім — няроўнамерным трохчленным. Першапачаткова фасады ажыўляліся трыма ўваходамі з паўкруглымі перамычкамі пралётаў; адзін з іх знаходзіцца і цяпер у масыўнай заходняй сьцяне, дзе, апроч таго, у паўночна-заходнім куце зьмешчаны ўсходы на хоры; два другія, праробленыя ў бакавых фасадах паміж другой і трэцяй лапаткамі, вялі ў сярэднюю падкумпальную частку; паўночны цяпер закладзены, другі-ж адчыняецца ў пазьнейшую прыбудоўку, якая прылягае да паўднёвага фасаду царквы.

У часе рэмонтаў першапачатковая конструкцыя будынку ў шмат якіх мясцох была відазьменена. На месцы ранейшай альтарнай загародкі паміж усходніх слупоў быў зроблены каменны іканастас. Старадаўнія хоры з заходняга боку былі пашыраны і перароблены. З таго самага боку да царквы прымуравана вялікая прыбудоўка з званіцай, у дольнім паверсе якой, у бакавых каморках, можна бачыць лапаткі закрытага заходняга фасаду. Яшчэ болей зьменены надворны выгляд будынку; старадаўнія вокны ў большасьці тут зусім заклад-

  1. На паўночнай сьцяне выступ гэты не даходзіць да самага долу.