Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/133

Гэта старонка не была вычытаная

КАЛАЖАНСКАЯ ЦАРКВА Ў ГОРАДНІ.

так. Роўная паверхня сьцен, складзеных з правільных шэрагаў цэглы, аздоблена шматлічнымі ўстаўкамі з рознакаляровых паліваных кахляй, у формах якіх сустракаюцца простакутнікі, квадраты, ромбы, трапэзы, кругі і іншыя геомэтрычыыя фігуры, злучаныя ў сваю чаргу ў выглядзе многакутнікаў і крыжоў. Формы гэтых крыжоў набліжаюцца да бізантыцкіх і ўсходніх узораў, прычым найболей часта сустракаюцца крыжы з закругленымі канцамі (аналёгічныя фрэскам Барысаглебскае царквы на Сьмядыні ў Смаленску), а таксама складзеныя з пяці квадратаў, злучаных разам сваімі кутамі. Кахляныя аздобы багата запаўняюць як усе вольныя часткі сьцен, прыблізна да паловы іх вышыні, так і прамежкі паміж вокан. У дольніх частках сьцен, а таксама на лапатках, да іх далучаюцца досыць