Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/150

Гэта старонка не была вычытаная

ЗАМКОВАЕ БУДАЎНІЦТВА XIII–XVI СТ.

раз у Наваградку ў 1252 годзе[1]. Як і ўсе іншыя беларуска-літоўскія замкі, Наваградзкі замак не адзін раз падлягаў нападам крыжакоў, як у XIII, гэтак і ў XIV сталецьцях, прычым, зразумела, часткова разбураўся і адбудоўваўся нанова; апошняя перабудоўка яго і ўмацаваньне прыпадае на 1505 год. Вельмі магчыма што ў часе гэтых пазьнейшых перабудовак і рэпарацый шмат якія дэталі першапачатковай конструкцыі замку часткова былі відазьменены адпаведна пазьнейшым будаўнічым прыёмам; у гэтых адносінах можна лічыць, што вядомую рацыю, таксама часткова, мае думка, якую выказаў адносна Наваградзкага замку Dybowski, а ласьне, што тыя рэшткі, якія захаваліся ад гэтай будовы цяпер, належаць не да часоў Мендаўга, а да пазьнейшай эпохі панаваньня Вітаўта[2]. Зразумела, цалкам магчыма прыпусьціць, што ў памянёных рэштках павінны быць моцныя сьляды перабудовак XV сталецьця, але аснова засталася ўсё-ж, пэўна, першапачатковай, паколькі самыя формы сьведчаць тут болей аб старадаўнасьці ўсёй гэтай будовы.

Праўда, у сваім цяперашнім стане Наваградзкі замак дае наагул досыць мала бясспрэчнага архітэктурнага матар’ялу. Да нашых дзён ад яго захавалася толькі напалову зруйнаваная старажовая вежа, частка малой рагавой вежы, і моцна разбураная частка галоўнага замковага муру. Кладка ўсюды старога тыпу, г. зн. з каменьня і кавалкаў цэглы на цэмэнце. У крыху лепшым становішчы будова гэтая захавана для нас малюнкам В. Грязнова, зробленым у палове XIX сталецьця[3]. Галоўны мур, які ідзе ўздоўж стромкага абрыву гары, паказаны тут у болей цэлым відзе, таксама ў лепшай захаванасьці паданы дзьве памянёныя намі вежы. Аднак, і тут, напэўна конструкцыя муру ня ёсьць першапачатковай, паколькі вышыня яго досыць нязначная; можна гадаць, што раней над зьмешанай каменна-цаглянай кладкай тут магла быць нейкая чыстая цагляная або драўляная надбудоўка, пазьней зруйнаваная і не адноўленая. Што датычыць веж, дык тут малюнак Грязнова дае крыху болей, і зьяўляецца досыць важнай крыніцай для іх вывучэньня. У цяперашні час на самым краі абрыву галоўны мур канчаецца кавалкам сьцяны рагавой вежы; па памянёным малюнку вежа гэтая паказана яшчэ цалком, что дае нам магчымасьць вызначыць яе асноўную форму. Яна мела выгляд досыць масыўнай чатырохсьценнай будовы вышынёю на два паверхі; у дольнім паверсе быў выхад на нутраны двор, а таксама вялікае акно з паўкруглай перамычкай; горні паверх меў аналёгічныя вокны, але меншых памераў. Верхавіна вежы паказана на малюнку плоскаю; магчыма, што першапачаткова яна такой і

  1. Густынскі летапіс над 6760 годам: "Въ то жъ лЂто велікій князь Литовскій Миндовгъ короноватъ быстъ на кролевство Литовское въ Новогродку, за благословеніемъ папы Инокентія, презъ Генрика бискупа Хелмского, в ПрусЂхъ кардинала папежского". Полное собрание русских летописей, II, 342.
  2. Dr. B. Dybowski: Dwie Świtezie – “Ziemia”. 1911, № 9, стар. 131.
  3. Малюнак гэты рэпродукаваны ў вядомай кнізе П. Батюшкова: Белоруссия и Литва, стар 149.