Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/151

Гэта старонка не была вычытаная

ЗАМКІ Ў НАВАГРАДКУ І КРЭВЕ.

была, прычым згары магла зьмяшчацца якая-небудзь спэцыяльна прыстасаваная для абароны пляцоўка; у іншым выпадку магчымым зьяўляецца тут чатырохспаднае або пірамідальнае пакрыцьцё. Другая вежа, якая грала, пэўна, ролю старажовай, і дзе зьмяшчалася таксама галоўная замковая брама, у цяперашні час зруйнавана да вышыні другога паверху. На малюнку Грязнова ёсць яшчэ і трэці паверх, — аднак і ён ня быў, відаць, самым апошнім, паколькі няроўныя абломкі горняга краю муру дазваляюць лічыць магчымым таксама і існаваньне чацьвертага паверху. У пляне старажовая вежа таксама была чатырохкутнай, але ледзь прыкметна звужвалася да гары. З рагоў яе відаць контрфорсы пазьнейшага пахаждэньня, прыбудаваныя ў мэтах прадаховы яе ад зруйнаваньня[1]. Вокны такога самага тыпу як і ў малой рагавой вежы, і ў вельмі нязначным ліку; з нутранога боку, г. зн. з боку замковага дзядзінцу — па адным у кожным паверсе, а ў бакавых мурох — наогул толькі па адным у другім паверсе. Найболей цікава галоўная брама, якая мае выгляд вельмі шырокага і параўнальна нізкага аркавага пралёту праз усю дольнюю частку вежы.

На жаль, надзвычайна дрэнная захаванасьць руін Наваградзкага замку не дае магчымасьці зрабіць больш падрабязны разгляд ані агульнага пляну яго, ані паасобных архітэктурных дэталяй, так што нават пытаньне аб часе яго пабудовы нельга ўсё-ж вырашыць цалком дакладна. Аднак, захаваныя стылістычныя рысы не супярэчаць таму, каб аднесьці яго да канца XIII або пачатку XIV сталецьця, і такім чынам лічыць яго запраўды адным з найболей старадаўніх замкаў у Беларусі, дзе ўзяты быў адзін толькі прынцып магутнае замковае будовы, але зусім яшчэ не выяўляўся выразны ўплыў готычных архітэктурных форм.

Крыху больш пэўна можна лічыць збудаванымі ў пачатку XIV сталецьця два іншыя больш-менш аднатыпныя замкі Заходняе Беларусі, якія знаходзіліся ў Крэве і Лідзе. Пачатак іх звычайна прыпісваецца часам Гедыміна. Пазьней першы з іх, г. зн. замак у Крэве, зьяўляўся сталай рэзыдэнцыяй Альгерда, а таксама быў месцам двох досыць важных гістарычных здарэньняў, г. зн. забойства Кейстута ў 1382 г. і заключэньня шлюбнага контракту Ягайлы і Ядвігі ў 1385 г., з прычыны чаго ён зрабіўся досыць шырака вядомым у гісторыі Беларуска-Літоўскае дзяржавы.

У цяперашні час ад гэтай будовы захаваўся доўгі галоўны мур, а таксама рэшткі вялікае старажовае вежы, якая была зьмешчана з паўночнага боку, і грала ролю, відаць, таксама палацавага, або наогул жылога памяшканьня, — калі судзіць па ліку і велічыні ваконных пралётаў другога і трэцяга паверхаў. У пляне замак

  1. "Древности", т. VI, стар. 204.