Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/154

Гэта старонка не была вычытаная

ЗАМКОВАЕ БУДАЎНІЦТВА XIII–XVI СТ.

зразумела, не захавалася нічога, так што ва ўсіх дэталях конструкцыя Лідзкага замку застаецца нам не вядомай. Але захаваныя каменныя часткі сьведчаць, што ўжо на пачатак XIV сталецьця тыпы замковых будынкаў на тэрыторыі Заходняе Беларусі аформіліся досыць ясна, прычым у плянах усталявалася форма больш-менш правільнага чатырохкутніку з вежамі па рагох, хоць яшчэ і ў няпоўным ліку. Характэрнай у даным выпадку зьяўляецца і прысутнасьць чыста дэкорацыйнага элемэнту ў выглядзе аркавага фрызу, прычым цікава, што тут ізноў паўтараецца ўжо ўжываны ў царкоўным будаўніцтве XII сталецьця романскі мотыў[1], які, між іншым, надзвычайна доўга захоўваецца ў беларускай архітэктуры, і аж да XVI сталецьця досыць часта злучаецца тут нават з позьняготычнымі конструкцыямі.

3.

Замак у Троках.

Наступны момант у разьвіцьці замковае архітэктуры Заходняе Беларусі выяўляюць замковыя ўмацаваньні ў Троках, якія належаць да другое паловы XIV сталецьця. Некаторыя аўтары, як напр. Ваliński, лічылі магчымым адносіць гэтыя пабудовы таксама да часоў Гедыміна[2], але гэта бясспрэчнае непаразуменьне, пагрунтаванае на пераблытаньні гістарычных фактаў. У часы Гедыміна запраўды быў збудаваны замак у Старых Троках, дзе знаходзілася вялікакняская рэзыдэнцыя да перанясеньня яе ў Вільню; але ад гэтага замку да нашага часу нічога не захавалася, бо самыя апошнія рэшткі яго былі зьнішчаны яшчэ у канцы XVII сталецьця. Тыя-ж замкі, руіны якіх існуюць і да сучаснага моманту ў Новых Троках, павінны датавацца, больш-менш дакладна, адзін — бліжэйшымі годамі пасьля 1348, а другі — 1382-м, або па іншых даных 1396-м, і ў кожным разе не раней апошняе чвэрткі XIV сталецьця.

Абодва гэтыя замкі былі моцна разбураны і часткова зьнішчаны пажарам у часе маскоўскае вайны, у 1655 годзе. Найболей зьнішчэньне гэтае закранула першае з памянёных намі ўмацаваньняў, якое знаходзілася на беразе возера, і ўся нутраная частка якога была збудавана выключна з дрэва[3]. Захаванасьць яго надворных муроў у цяперашні час таксама надзвычайна дрэнная, так што ўвесь гэты помнік амаль выпадае з поля нашага дасьледваньня. Пазасталыя рэшткі яго даюць толькі магчымасць выявіць, што па форме сваёй ён складаў больш-менш правільны чаты-

  1. Пар., напрыклад, Петрапаўлаўскую царкву ў Смаленску.
  2. М. Ваliński. Starożytna Polska, III, 300.
  3. Пар., у Васкрасенскім летапісу. — „Полное собрание русских летописей”, VII, 240 "…Новые Трокы на озерЂ, д†стЂны камены, а вышній древянъ, а во остро†каменъ". Таксама з апісаньня, якое зрабіў у 1413 годзе флямандзкі вандроўнік Guillebert de Lannoy, відаць, што замак гэты быў "tout de bois et de cloyes de terre placquées". Гл. Sobieszczański: Wiadomości historyczne o sztukach pięknych w dawnej Polsce. Warszawa, 1847. I, 137.