Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/163

Гэта старонка не была вычытаная

ЗАМАК У ГОРАДНІ.

будаўніцтва, у тым ліку і пры дасьледваньні беларускае замковае архітэктуры XV і XVI сталецьцяў.

Разгляд замковага будаўніцтва Беларусі ў XVI сталецьці мы адкладаем да наступнага разьдзелу. Што да XV, — дык шляхам вывучэньня адзначаных намі вышэй докумэнтальных крыніц да гэтага часу ёсьць падставы аднесьці толькі дзьве, цяпер ужо канчаткова зьнішчаныя замковыя пабудовы, а ласьне стары замак у Горадні ў першапачатковай яго конструкцыі да перабудоўкі, якая адбылася ў часы Стэфана Баторага, і Горні замак у Вільні — наадварот, у яго апошняй конструкцыі, пасьля якой ён, відаць, болей не перабудоўваўся, і якая захавана для нас старадаўнімі малюнкамі.

Горадзенскі замак вядомы нам па рысунку на пляне Горадні, гравіраваным у 1568 годзе Адэльгаўзэрам і Цюндтам, пад загалоўкам “Vera designation urbis in Littavia Grodnae”[1], і паўтораным крыху пазьней у нязначна зьмененым відзе ў кнізе Брауна і Гогэнбэрга “Civitates orbis

  1. Плян гэты рэпродукаваны у W. Oncken: Allgemeine Geschichte, X Teil, I Band.