Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/171

Гэта старонка не была вычытаная

ДОЛЬНІ ЗАМАК У ВІЛЬНІ.

Горні замак зьяўляўся напалову разбураным, малюнкі яго ўсё-ж не даюць магчымасці абсолютна поўнага аднаўленьня выгляду гэтае будовы, і толькі часткова, комбінуючы іх з рысункам на пляне Брауна, мы можам сабе ўявіць прыблізнае разьмяшчэньне муроў і характэрныя высокія перакрыцьці на вежах. Агульнае ўражаньне застаецца ў гэтым выпадку досыць блізкім да вядомага нам з гравюры Адэльгаўзэра і Цюндта замку ў Горадні, што сьведчыць аб блізкай стылістычнай супольнасці гэтых будоў, і дазваляе лічыць уласьцівыя ім формы, мабыць, досыць тыповымі для свайго часу. Віленскі Горні замак, праўда, мог быць і болей архаічным, зьяўляючыся вынікам перабудовы болей старога ўмацаваньня, некаторыя рысы якога ён мог захаваць і ў сваёй апошняй конструкцыі XV сталецьця. Да ліку іх належыць, напрыклад, зьмяшчэньне палацу ў межах замковых муроў, чаго ў Горадні, як мы зазначылі, ужо ня было. Агульны тып абодвух гэтых будынкаў, аднак, блізка падобны і ў пляне, і ў некаторых дэталях, напрыклад, у перакрыцьцях, што можа лічыцца характэрным для беларускага замковага будаўніцтва XV сталецьця. Тып гэты становіцца як-бы на сярэдняе, прамежкавае месца паміж старадаўніх замкаў Ліды, Крэва і Трок, — і пазьнейшай замковай архітэктурай XVI сталецьця, з яе шмат у чым ужо зусім новымі элементамі, і гэтым самым у якасьці нейкага злучальнага зьвяна яднае ўсю лінію органічнага разьвіцьця замковае архітэктуры Беларусі ў адно неперарыўнае цэлае.

5.

Дольні замак у Вільні.

Пачынаючы з XVI сталецьця ў Беларусі ўтварыўся цэлы шэраг умоў, якія спрыялі зьяўленьню новага архітэктурнага стылю ў замковым будаўніцтве. Да гэтага часу замкі Заходняе Беларусі мелі пераважна характар ваенных умацаваньняў, і калі ў склад іх часам і ўваходзілі памяшканьні іншага прызначэньня, дык у агульным цэлым яны гралі толькі другарадную ролю, а першае месца нязьменна займалі ўмацаваныя муры і вежы. Такі характар, як мы толькі што бачылі, некаторыя замковыя пабудовы захоўвалі яшчэ і ў цягу XV сталецьця, у той час як у іншых выпадках, як напр. у Горадні, у гэтую эпоху ўжо выразна вызначалася тэндэнцыя да аддзяленьня вайсковых і цывільных частак, шляхам адасабненьня палацу, прычым, аднак, замак яшчэ заставаўся, незалежна ад гэтага выдзеленага палацу, у якасьці суцэльнага ваеннага ўмацаваньня. Далейшае разьвіцьцё пайшло, галоўным