Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/183

Гэта старонка не была вычытаная

ДОЛЬНІ ЗАМАК У ВІЛЬНІ.

ху прадоўжна-простакутнага пляну, з рагавымі вежамі. На рысунку відаць толькі дзьве вежы з паўночна-заходняга і паўднёва-заходняга рагоў, — але магчыма, што фактычна вежы былі па ўсіх чатырох рагох, што найболей тыпова для гэткіх будынкаў тэй самай эпохі ў царкоўнай архітэктуры. На зьвернутым у надворны бок фасадзе знаходзіліся характэрныя выступы муроў, якія гралі ролю абапорных контрфорсаў, што сьведчыць, хутчэй за ўсё, аб няпоўнай готыцкай конструкцыі данага будынку. Вокан у ім было зусім мала,а тыя нават, якія былі, хутчэй нагадваюць бойніцы, і наагул надаюць будынку вядомы ўмацаваны характар. Магчыма, праўда, што і фактычна ён граў часткова ролю ўмацаваньня ў заходнім крыле Дольняга замку, пазбаўленым у гэтым месцы якіх-колечы іншых абаронных прылад, хоць адначасна з тым у ім можна заўважыць і чыста дэкорацыйную дэталь у відзе такога самага як і ў Катэдры аркавага фрызу пад верхнім гзымсам. Гэта асабліва можа быць пацьверджана тым, што чыста фортыфікацыйны элемэнт выяўлены тут ня толькі ў фасадзе, але таксама і ў вежах. На рысунку Брауна апошнія паказаны круглымі, з конусападобнымі дахамі і нязначным лікам бойніц; паўночная выглядае значна масыўней і болей за паўднёвую і гэтак шчыльна прылягае да Катадральнага касьцёлу, што з першага пагляду яе нават лёгка палічыць за яго органічную частку; але і наогул увесь даны будынак як-быццам складае з Катэдрай нейкае агульнае цэлае, і гэтым не выдзяляецца ў самастойнае абароннае прыстасаваньне, а мае хутчэй характар толькі часткова ўмацаванага і ў асноўным прызначанага для іншых мэт памяшканьня.

Крыху болей ясна будынак гэты аддзелены ад суседняга з ім з паўднёвага боку, які разьмешчаны над невялікай брамай і не выяўляецца ніякімі асабліва цікаўнымі рысамі. Усё-ж, аднак, дахі гэтых сумежных будынкаў амаль што зьліваюцца між сабой, і толькі наступная ў тым самым шэрагу камяніца, адзначаная на пляне Брауна пад № 10 як дом вялікакняскае варты, выразна вылучаецца як цалкам самастойная архітэктурная адзінка. Па сваіх памерах яна амаль што аднолькавая з першым апісаным намі прылеглым да катэдры